Фестываль гарадской культуры працягваецца

16 сентября 2014
Пластычныя імправізацыі, вулічныя акцёры, рамеснікі і музыканты. У Палацы мастацтваў мінчане могуць паглядзець на бугінг - новы накірунак жанглявання, а таксама пачаставацца незвычайнымі відамі гарбаты. Для дарослых праводзяцца розныя майстар-класы, а маленькія забаўляюцца аквагрымам. Тэматыка сёння - авангард. Таму ёсць магчымасць не толькі паслухаць імправізаваныя гукі, але і паглядзець філасофскія экстэр'еры і 3D-фотазоны.

Кірмаш творчасці народных умельцаў таксама працягваецца. У ім удзельнічаюць больш за сотні майстроў і дызайнераў. А заўтра фестываль ператворыцца ў гістарычны. Забаўляльная праграма будзе ладзіцца да 18 верасня.