Фальшывыя грошы на прынтары

16 июля 2013
Міліцыя затрымала хлопцаў, якія хацелі расплаціцца за гамбургеры фальшывымі грашыма. Інфармацыя пра падазроных кліентаў была ў нашым эфіры тыдзень таму.

Магчыма, хто ўспомніць карцінку з рэстарана хуткага харчавання. Тады запланаваны сцэнарый жулікаў праваліўся, і яны ўцяклі. Затрыманымі апынуліся двое жыхароў Заслаўя 27 і 17 гадоў. Прынтар, на якім друкавалі грошы, знайшлі на прысядзібным участку малодшага са зламыснікаў. Там жа сышчыкі знайшлі і два дзясяткі падробных купюр.