Гэты ўікэнд парадуе мінчан анамальна цёплым надвор'ем

25 октября 2013

Бабіна лета трэці раз наведала сталіцу! Гэты ўікэнд парадуе мінчан анамальна цёплым надвор'ем. Удзень паветра прагрэецца да 15 градусаў цяпла. Паводле слоў сіноптыкаў, тэмпературны фон амаль на 10 градусаў перавысіць кліматычную норму і больш будзе адпавядаць канцу верасня. Але ж не абыдзецца і без дажджоў.


У Мінску такая анамальная цеплыня ў кастрычніку бывае раз у 20 гадоў. Дарэчы, скарыстацца гэтай магчымасцю і прыняць сонечныя восеньскія ванны можна будзе і на наступным тыдні.