Эстафету акцыі Нашы дзеці падтрымаў і горад Маладзечна

24 декабря 2013

У больш як 120 дзяцей Мінскай вобласці, якім патрэбная асаблівая ўвага, здзейсніліся навагоднія жаданні.

Хто да каго і з якімі падарункамі прыехаў у госці, ведае Аляксей Кандраценка.


Рэспубліканская акцыя Нашы дзеці сёння прадоўжылася ў Маладзечне. У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак, якім патрэбная асаблівая ўвага, прыехалі бізнесмены, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.


Пяць хвілін да выхаду на сцэну, а Дзед Мароз са Снягуркай не могуць вырашыць, хто з іх больш важны для дзяцей. У выніку перамагае дружба.


У Маладзечанскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі больш за 120 выхаванцаў. Гэта дзеці з горада і раёна з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Гасцей тут вельмі чакалі, і тыя не падвялі. Падарункі прывезлі практычныя і карысныя.


Сярод гасцей прадстаўнікі шасці арганізацый. Многія ўжо далёка не першы год супрацоўнічаюць з цэнтрам.


Анжаліка Шэпеленка, дырэктар цэнтра карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна: Радасць і дабрыня заключаецца не толькі ў падарунках, але і ў душэўнай цеплыні, і ў адносінах да нас і дзяцей. Свята чакаем з нецярплівасцю. Выхавальнікі, дэфектолагі - усе ўдзельнічаюць.


Дарослых здзівіць складана, але юным маладзечанцам гэта ўдалося.