Энергетыка Мінскай вобласці зрабіла крок наперад

3 марта 2014
Сёння пад Маладзечна стартаваў праект Будаўніцтва АЭС у Беларусі. Выдача магутнасці і сувязь з энергасістэмай. Мясцовая падстанцыя - буйны вузел беларускай энергасістэмы, які стане звяном у схеме паставак энергіі Астравецкай атамнай электрастанцыі. У цырымоніі закладкі памятнага каменя з нагоды пачатку работ прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрства энергетыкі, а таксама праектна-інжынерная кампанія з Кітая. Менавіта яна будуе новыя аб'екты пад ключ.

Адзначым - беларуска-кітайскі энергетычны праект ахоплівае тры вобласці - Мінскую, Гродзенскую і Віцебскую. Агульны аб'ём фінансавання - больш за 340 мільёнаў долараў.