Ёлачныя кірмашы пачнуць працу 23 снежня

22 декабря 2013

У сталіцы вызначана 30 месцаў продажу галоўнага сімвала Новага года. Для зручнасці гараджан елачныя кірмашы разгорнуцца ва ўсіх раёнах Мінска. Лясгасы рыхтуюць да рэалізацыі не толькі елкі, але і сосны, дрэвы ў кадках і навагоднія букеты. Напярэдадні калядных і навагодніх свят лесаводы пераходзяць на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў, каб прадухіліць незаконныя высечкі іглічных дрэў.


Цэны на навагоднія дрэвы даступныя. У сярэднім у гандлёвых пунктах лясгасаў навагодняе дрэва вышынёй да 1 метра будзе каштаваць 66 тысяч рублёў, ад 1 да 2 метраў - 87 тысяч рублёў, трохметровая елка абыдзецца ў 100 тысяч рублёў, ад 3 да 4 метраў - 235 тысяч рублёў, ад 4 да 5 - 345 тысяч рублёў.