Елачныя базары пачнуць працаваць напярэдадні каталіцкага Раства

27 ноября 2013

Купіць натуральную зялёную прыгажуню можна будзе на дзесяці сталічных базарах і ў дадатковых пунктах продажу амаль у кожным мікрараёне. Акрамя ссечаных дрэўцаў, пакупнікі змогуць набыць елкі і хвоі ў кадках, а таксама навагоднія букеты. Кошт хвойных складзе ад 37 тысяч рублёў да 350 тысяч. Працаваць елачныя базары будуць штодня з 10 да 19 гадзін.