Экскурсія ля Дома урада

11 августа 2013

Узведзены яшчэ ў даваенны час сёння гэты будынак - адзін з брэндаў Мінска. Яго ўзводзілі ўручную, прычым для такой значнай плошчы неверагодна хутка - за 3 гады. Яно перажыло вайну і выстаяла, нават калі не аднойчы збудаванне спрабавалі падарваць.


Анастасія Багамолава з экскурсаводам прагулялася ля Дома урада. Праектаваў Дом урада ў 1929 годзе архітэктар Іосіф Лангбард. Яго план уключаў і плошчу для правядзення дэманстрацый і ваенных парадаў. Прычым усё ў новым архітэктурным стылі - канструктывізму.


Дом ўрада ствараўся па прынцыпе дома-камуны, будынка, дзе пры жаданні можна і жыць. Каб ніхто не адцягваўся ад службовых спраў на бытавыя праблемы, усярэдзіне размясцілі швейную майстэрню і нават рэстаранны комплекс.


Аляксандра Валодзіна, гісторык, экскурсавод: Будаваўся Дом урада з 1929 па 1934 гады. Прычым ён будаваўся без удзелу пад'ёмных кранаў. Нам зараз уявіць цяжка, як падымалі на такую вышыню блокі, цэмент. Але тым не менш першы кран у будаўніцтве ў Мінске з'явіўся толькі ў 1940 годзе, праз 6 год пасля заканчэння будаўніцтва Дома урада.


У 1938 годзе было прынята рашэнне аб пераносе сталіцы ў Магілёў. І адпаведна да галоўнага архітэктара Лангбарда звяртаюцца з прапановай пабудаваць малодшага брата нашай пабудовы - Дом саветаў у Магілёве.


Падчас вайны збудаванне трапіла ў распараджэнне салдат вермахта, якія зрабілі з будынка парахавую бочку. Паводле слоў гісторыкаў, у Доме ўрада знаходзілася амаль 2 тоны данарыту, 14 скрынь ручных гранат і гэта далёка не ўвесь спіс выбухоўкі.


Калі Дом урада вызвалілі, савецкія сапёры пачалі працу па размініраванні будынка. Згодна з планам, у выпадку няўдачы - выбуху, сталіца пераехала б у Магілёў. Але літаральна праз 2 дні быў акружаны Мінскі касцёл, дзе ўзялі ў палон таго самага нямецкага мінёра, які, уласна, і абясшкодзіў свае ж боепрыпасы. Як бачыце - цалкам паспяхова.


Свая гісторыя звязана і з помнікам Леніну. Рабіў яго сябар Лангбарда - вядомы скульптар Манізер.


Цікавы факт: пасля вайны уцалеў не толькі Дом ураду, але і ўсе работы Іосіфа Лангбарда ў Мінску. Гэта і Тэатр оперы і балету, і Дом афіцэраў, і галоўны будынак Акадэміі навук. Нават хадзілі чуткі, што ён быў у змове з фашыстамі і тыя спецыяльна захавалі яго будынкі.


Аляксандра Валодзіна, гісторык, экскурсавод: Зараз Дом урада займае бок плошчы і ствараецца ўражанне, быццам ён задвінуты у вугал. Але насамрэч, паводле першапачатковага праекта, уся перспектыва ад Дома урада павінна была адкрывацца аж на прывакзальную плошчу.


Сёння ў мінскага Дома ўрада бездакорная рэпутацыя. Нягледзячы на хуткае будаўніцтва (а гэта тры гады ва ўмовах дэфіцыту будматэрыялаў), гэта доўгажыхар Мінска. Яму ўжо за 75. Да таго ж статус помніка архітэктуры.