Эканоміка Мінскай вобласці з пачатку года выканала ўсе пяць ключавых паказчыкаў эфектыўнасці

14 ноября 2019
Як расказалі сёння ў аблвыканкаме,  ёсць станоўчыя вынікі па экспарце тавараў і паслуг. Расце колькасць  індывідуальных  прадпрымальнікаў. 

Разам з тым не хапае  дынамікі  ў развіцці будаўнічай сферы і гандлю. Не ўсе раёны спраўляюцца і з  прыцягненнем  замежных інвестыцый. Больш падрабязна  Аляксей Кандраценка.

Значны уклад у развіццё эканомікі цэнтральнага рэгіёна ў сельскай гаспадаркі. Ёсць пэўныя дасягненні ў экспарце прадукцыі. Даведаемся і пра тое, як у Мінскай вобласці будуецца жыллё для шматдзетных сем'яў. 

Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў,  па дзяржпраграме будзе ўзводзіцца 40 % індывідуальнага жылля. Фармат катэджаў  усё больш папулярны. Разам з тым будуюць і шматпавярховыя дамы. Агульны аб'ём сёлета - 1  мільён 120 тысяч квадратных метраў, з якіх значная частка для шматдзетных сем'яў. 

Больш за 2  мільёны тон збожжа разам з кукурузай. Гэты вынік дасць магчымасць сельгасарганізацыям не проста перазагрузіць аграпрамысловы комплекс, але і атрымаць дадатковы прыбытак на экспарце. 

З пачатку года ў цэнтральным рэгіёне стала больш і прадпрымальнікаў, а таксама сярэдніх прадпрыемстваў прыватнага бізнесу. Толькі іх выплаты ў бюджэт перавысілі 1  мільярд рублёў, што на 7 % вышэй за леташні ўзровень. Ёсць станоўчая дынаміка і ў экспарце прадукцыі, дзе асаблівая роля ў Кітая. 

Яшчэ адзін важны аспект супрацоўніцтва з Паднябеснай - новыя рэзідэнты індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Адна з буйных кітайскіх карпарацый па выпуску медыцынскай тэхнікі і абсталявання плануе замацавацца ў Беларусі.