Эканамічны агляд

29 сентября 2013

Колькі будзе каштаваць праезд у сталічным транспарце, як дапаможа горад прадпрымальнікам і калі ў дамах і сацыяльных установах будзе цяпло? Эканамічны агляд кожную нядзелю ў нашым эфіры.


Наталля Кузьміцкая падрыхтавала самыя актуальныя навіны.


На 500 рублёў даражэй. З 1 кастрычніка кошт праезду ў сталічным транспарце павялічыцца на 25%. Такім чынам, кошт талона на адну паездку складзе 2500 рублёў. Нагадаю, апошні раз у Мінску праезд у грамадскім транспарце павышаўся ў маі 2013 года. Адна паездка на любым відзе транспарту абыходзілася мінчанам у 2 тыс. рублёў. Аднак не так даўно ў Мінсктрансе пачалі абмяркоўваць павышэнне кошту праезду. Адна з галоўных прычын чаканага павелічэння - падаражанне паліва.


У хуткім часе ў сталіцы з'явяцца яшчэ два бізнес-інкубатары. Усяго ў Мінску на базе такіх бізнес-пляцовак працуюць амаль 200 прадпрымальнікаў. І колькасць іх у горадзе з кожным годам расце. Ужо сёння існуючых плошчаў для ўсіх ахвотнікаў у шасці гарадскіх інкубатарах не хапае нават пад офісы, не кажучы ўжо пра стварэнне хоць і невялікай, але вытворчасці. Відавочна, что неабходны новыя бізнес-інкубатары. Горад вырашыў падтрымаць як мага больш ініцыятыўных людзей, таму ўжо ў наступным годзе ў сталіцы з'явяцца яшчэ два цэнтры развіцця прадпрымальніцтва - ў Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнах.


Камунальнікі рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона. Улетку былі праведзены ўсе планавыя рамонтныя работы на цеплатрасах і зараз у адказных ведамствах чакаюць каманду падаць цяпло. Перш за ўсё батарэі падключаць у дзіцячых садках, школах і бальніцах, ацяпленне ў жылых дамах раней кастрычніка, хутчэй за ўсё, не з'явіцца. Дарэчы, усе запускі адбываюцца толькі з дазволу Мінгарвыканкама пасля прадугледжанага тэрміну захавання адпаведнага тэмпературнага рэжыму.


Гэта былі самыя значныя эканамічныя навіны мінулага тыдня.