Экалагічны адпачынак ля самага вялікага возера Беларусі

5 апреля 2014

Нарачанскі край ужо гатовы да турыстычнага сезона. Домікі катэджнага тыпу, экскурсійныя праграмы па запаведных лясах і азёрах, кемпінг для падарожнікаў на аўтамабілях і санаторны спакой. Для кожнага турыста тут знойдзецца адпачынак. Надзея Сербіненка ацаніла гатоўнасць курортнай зоны.


Зараз у цэнтры курортнага пасёлка Нарач людзей няшмат. Вясной большасць турыстаў адпачывае ў санаторыях, а іх тут каля дзесяці. Дарэчы, гасцей чэмпіянату свету па хакеі на Нарачы (усяго дзве гадзіны язды ад сталіцы) таксама будуць рады сустрэць.


Асноўны турыстычны акцэнт у Мядзельскім раёне робяць на гасцінічным і санаторна-курортным адпачынку. Дарэчы, экспарт турыстычных паслуг - вельмі важны складнік маркетынгу нарачанскіх здраўніц. Турысты з Расіі, а таксама з Кіпра, Германіі і Кітая даўно аблюбавалі экалагічны адпачынак на беразе возера. Неад'емная частка любога сучаснага санаторыя - спа-комплекс. Душам Шарко і звычайным масажам ужо нікога не здзівіш. Залатое абгортванне, радыёліфтынг, жамчужныя ванны - вось сучасныя трэнды аздараўленчых паслуг.


На гэтай платформе з чорнага мармуру якраз і праводзяцца залатыя і бурштынавыя абгортванні. Увесь касметычны матэрыял прывозяць з Францыі і Марока.


Зараз ідзе ўстаноўка новага для нашай краіны спа-абсталявання. Капсула пад назвай Сэлф Эн Тэра здзіўляе сваімі магчымасцямі. Тут снег змяняе пар, а рухомая платформа дапамагае цалкам расслабіцца. Не менш папулярныя і катэджы ў сасновым бары. Дарэчы, каштуюць яны як звычайнае месца ў шматпавярховым корпусе санаторыя. Адпачынак у Нарачанскім краі - гэта варыянт не вельмі дарагога і экалагічнага адпачынку. Усяго за 180 кіламетраў ад сталіцы знаходзіцца куток з чыстым паветрам і крыштальнай вадой, гатовы прыняць усіх гасцей.