Дзядзька Антось прыехаў гандляваць у Мінск!

9 декабря 2013

Літаральна на днях ля сталічнага кірмаша з'явілася новая скульптура Гандляр. Мужчына ў нацыянальным касцюме не застаўся незаўважаным. Яму ўжо нават далі імя - Антось. Каларытны прадавец прапануе пакупнікам набыць свойскіх жывёл: гусь і парася. Бронзавы гандляр стаў канкурэнтам для сваіх калег за прылаўкамі, бо заўсёды з усмешкай і добрым настроем працуе без выхадных.


Кампазіцыя кантактная. Накшталт папулярнай Гандляркі семачкамі. Таму кожны не толькі можа зазірнуць у кошык з таварам, але і паціснуць руку ветлівага мужчыны.