Двух наркадылераў затрымалі на гэтым тыдні ў Першамайскім раёне сталіцы

24 апреля 2014
Каб заспець на месцы злачынства аднаго з пастаўшчыкоў, праваахоўнікам давялося напрасіцца да яго ў госці - праз акно. У кватэру да наркагандляра аператыўнікі ўварваліся як раз у момант падрыхтоўкі доз. Метадон у шпрыцах быў ужо практычна гатовы да ўжывання. У другім выпадку ў рукі аператыўнікаў трапіў гандляр псіхатропамі.

Мужчына распаўсюджваў наркотыкі праз Інтэрнэт, а прадаваў ўжо на гарадскіх вуліцах. Як раз у момант такога вулічнага гандлю дылера і затрымалі.

Абодва гандляры не выпадковыя людзі ў наркабізнесе. Яны ўжо не адзін раз былі судзімыя за аналагічныя злачынствы. Зараз дылеры затрыманы і знаходзяцца ў ізалятары. У міліцыі таксама не выключаюць, што па гэтых крымінальных справах могуць з'явіцца і новыя асобы.