Дзённае аддзяленне ў Заслаўі існуе крыху менш за год, аднак ужо сёння стала запатрабаваным месцам для адаптацыі пенсіянераў і маладых інвалідаў. Моладзь з абмежаванымі магчымасцямі тут займаецца дэкорам інтэр'ера, выпальваннем па дрэве, асвойвае кампазіцыі з канзашы - японская тэхніка вырабу кветак з паперы. Адаптавацца ў грамадстве дапамагаюць заняткі па кулінарыі і на камп'ютары.
У дзённым аддзяленні знаходзяць сабе справу па душы і тыя, каму за 50. Вольга Фёдараўна ужо 7 гадоў у статусе пенсіянеркі. Мае тры дачкі, пяцёра ўнукаў, свой кветнік і дзясяткі хобі. Свае таленты рэалізуе ў сацыяльным цэнтры.
Вольга Арлоўская, наведвальніца аддзялення дзённага знаходжання пажылых грамадзян (Заслаўе): Я ніколі не апускаю рукі, таму што перанесла вельмі складаныя аперацыі і да таго ж хваробу такую страшную. Але я ўсё роўна радуюся кожнаму дню, радуюся жыццю.
Вязанне, бісерапляценне, камп'ютарны клуб і клуб Надзея. Творчых заняткаў у цэнтры мноства. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца гурток Майстрыха. Пляценне з газетных трубачак, здавалася б, простая справа. Аднак у выніку атрымліваюцца прыгожыя і, што нямалаважна, функцыянальныя рэчы.
Фаіна Курак, кіраўнік гуртка Майстрыха аддзялення дзённага знаходжання пажылых грамадзян (Заслаўе): Па-першае, незатратны від творчасці. Па-другое, не напружваецца зрок, што для нас важна. Па-трэцяе, гэта гімнастыка для розуму.
Адзін раз на тыдзень - абавязковы псіхалагічны трэнінг у пакоі рэлаксацыі.
Праз малюнак можна ўбачыць унутраны стан чалавека. Метад пескаграфіі ў гэтым кабінеце дапамагае псіхолагу дзённага аддзялення як у групавой, так і ў індывідуальнай тэрапіі. Для наведвальнікаў дзённага аддзялення, а іх сёння больш за паўсотні, наладжваюць экскурсіі ў сталіцу. Арганізаванымі групамі наведваюць тэатры, выставы, басейн, творчыя сустрэчы і, што неабходна, кансультацыі медыкаў.
Дзверы, якія заўсёды адчынены
5 марта 2014
Дзённае аддзяленне для маладых інвалідаў і пажылых грамадзян у Заслаўі абслугоўвае больш за паўсотні грамадзян. Кампьютарны клуб, комната рэлаксацыі, творчыя майстэрні. Кожны з наведвальнікаў можа знайсці сабе занятак па душы. На базе аддзялення знаходзіцца і сацыяльны пункт, пад апекай якога знаходзяцца інваліды, што па стане здароў'я не могуць наведваць заняткі цэнтра. Іх абслугоўваюць 12 сацыяльных работнікаў.
З наведвальнікамі дзённага аддзялення пазнаёмілася Марына Мураўёва.














