Дзве тысячы гектараў агародніны

14 августа 2014

У Мінскай вобласці завяршаюць уборку ранняй бульбы і капусты з палёў. Сёлета ў сховішчы на зіму плануюць пакласці прыкладна трыста тысяч тон агародніны. Пры гэтым некаторыя фермерскія гаспадаркі, акрамя звыклага набору прадуктаў на сваіх агародах, навучыліся вырошчваць і экзатычныя культуры. Дзе ў цэнтральным рэгіёне растуць баклажаны, дыні і кавуны - у сюжэце Наталлі Кезік.
Ураджай са сваіх палёў Уладзімір Крапіўка збіраць пачынае рана ўлетку. Зараз пара ўборкі ранняй бульбы. А працаваць на зямлі марыў даўно - яшчэ ў дзяцінстве ставіў вопыты і скрыжоўваў розныя культуры. Зараз у сельскай справе дапамагае дачка-аграном.


На двух сотнях гектараў - асартымент з дзясятка культур. Ёсць у гаспадарцы шэсць цяпліц, дзе вырошчваюць нетрадыцыйную для Беларусі гародніну: баклажаны, дыні і кавуны. Але слабасць і гонар гаспадара - таматы ў адкрытым грунце. Не хавае: без угнаенняў не абыходзіцца. Але для гэтага выкарыстоўвае толькі арганіку.


Частка сабранага ўраджаю адразу ідзе на рэалізацыю. За загрузку машын адказвае Тамара Кавалёва. У гаспадарцы жанчына працуе амаль з дня заснавання - дзясяты год. Уся прадукцыя з палёў прыязджае на склад. А брыгадзір вырашае, што пакінуць на захоўванне, а якую агародніну адправіць на паліцы магазінаў.


Сталы штат гаспадаркі - трыццаць чалавек. Але ў сезон павялічваецца да ста. Сезонную працу Уладзімір Крапіўка даверыў чаргавікам біржы працы, сярод іх ёсць нядобранадзейныя бацькі або былыя зняволеныя.


На зіму ў фермерскай гаспадарцы нарыхтоўваюць прыкладна дзве тысячы тон агародніны. Асноўнае сховішча гаспадаркі размешчана ў Жодзіне. Там гаспадар плануе пакінуць большую частку ўраджаю: увесну свежая беларуская агародніна будзе яшчэ больш запатрабаваная.


Сёлета ў вобласці чакаюць небывалы ўраджай агародніны - стаўка на бульбу, цыбулю і моркву. А ў стабілізацыйныя фонды вобласці зімаваць адправяць больш за трыста тон агародніны. Каб увесну восеньскі ўраджай трапіў на паліцы магазінаў.