Дзве легкавушкі сутыкнуліся на скрыжаванні ў Мінску

23 августа 2013

У выніку аварыі пацярпелі вадзіцелі японскіх аўто. Мужчына на таёце выязджаў з вуліцы Іркуцкай на Някрасава, дзе і заехаў у правы бок міцубісі. Ад удару другую машыну адкінула на бардзюр, затым на святлафор, у выніку яна перакулілася. Адзін вадзіцель самастойна пакінуў салон, а шафёру таёты на дапамогу прыйшлі праходжыя, якія сталі сведкамі ДТЗ. Яны ж распавялі, што вызвалены з таёты мужчына накінуўся на пацярпелага шафёра міцубісі з пагрозамі


Брыгада хуткай даставіла абодвух пацярпелых у бальніцу. Зараз высвятляецца, хто з вадзіцеляў праехаў на чырвоны сігнал святлафора.