Дваццаць кінастужак напярэдадні Калядаў і пра Каляды

5 декабря 2013

У Музеі гісторыі кіно стартаваў месяц паказу тэматычных фільмаў. Завочна пабываць у царстве чараўніцтва наведвальнікі могуць да 28 снежня. У праграме паказу стужкі айчынных рэжысёраў, сярод якіх экранізацыя знакамітых гогалеўскіх Вечароў на хутары ля Дзіканькі, анімацыйная стужка-ілюстрацыя Каляды.


Святочная эстафета фільмаў мае і сімвалічную назву Усмешкі Калядаў. Дарэчы, кошт прагляду аднаго кінасеанса каштуе 8000 рублёў.