Два здарэнні ў метро за дзень

15 октября 2013

Замест дзвюх хвілін чакання трынаццаць. Сёння раніцай першая лінія сталічнага метрапалітэна не функцыянавала з-за тэхнічных няспраўнасцяў цягніка. Паводле інфармацыі супрацоўнікаў МНС, на станцыі метро Кастрычніцкая быў спынены састаў. Электрацягнікі рухаліся толькі ў напрамку Грушаўкі. Прычыны былі ў хуткім часе ліквідаваны.

А літаральна апоўдні на станцыі Няміга немалады мужчына кінуўся пад падыходзячы цягнік. Рэйкі былі абясточаныя. Абставіны здарэння высвятляюцца. Метро зараз працуе ў штатным рэжыме.