Два грузавікі сутыкнуліся на 25-м кіламетры аўтадарогі Мінск - Віцебск

12 февраля 2014

Два грузавікі сутыкнуліся на 25-м кіламетры аўтадарогі Мінск - Віцебск паблізу вёскі Астрошыцы. Вадзіцель грузавога аўтамабіля сканія не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем рэно, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. У выніку аварыі вадзіцель сканіі загінуў, другі - не пацярпеў. Ратавальнікам, якія прыбылі на месца здарэння, давялося дэблакіраваць загінуўшага. Акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.