Два дзясяткі беларускіх тралейбусаў адправяцца ў малдаўскі горад Бельцы

18 декабря 2013
Сёння мэр сталіцы і яго калега з Малдовы падпісалі адпаведную дамову. Пра тое, што менавіта беларуская кампанія перамагла ў міжнародным тэндары, стала вядома ў пачатку снежня. Першая партыя тралейбусаў выйдзе на дарогі Бельцаў у маі. Усе астатнія машыны павінны даехаць да Малдовы на працягу 28 тыдняў.

Заўтра дэлегацыя з Малдовы адправіцца на прадпрыемства, каб канчаткова вызначыцца з мадэлямі тралейбусаў. У Малдове існуюць пэўныя патрабаванні да грамадскага транспарту.