ДТЗ з удзелам веласіпедыста

16 июня 2014

ДТЗ з удзелам веласіпедыста здарылася ў Мінскім раёне. У Раўбічах вадзіцель легкавога аўтамабіля збіў пяцікласніка-веласіпедыста і ўцёк з месца здарэння. У момант ДТЗ хлопчык выязджаў з двара жылога дома. Пасля сутыкнення ён з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў шостую сталічную бальніцу.
Дарэчы, да канца гэтага тыдня ў Мінскай вобласці праходзіць акцыя Колаў менш - небяспекі больш!. Дарожная міліцыя нагадвае бацькам юных веласіпедыстаў пра неабходнасць ведання і выканання правілаў дарожнага руху.