Дарожная сітуацыя ў Мінску з-за сённяшняй непагадзі адзначана ўсплёскам аварыйнасці

2 декабря 2013
Паведамленні паступалі адно за адным. На Лагойскім тракце сутыкнуліся аўтобус і трамвай. Траўмы атрымалі пяцёра. Шпіталізаваны вадзіцель аўтобуса - яго папярэдне і лічаць віноўнікам здарэння - і адзін пасажыр.

І гэта не ўсе наступствы цыклону. Маштабная аварыя з удзелам шасці аўтамабіляў адбылася сёння на скрыжаванні сталічных вуліц Акадэмічнай і Батанічнай. Opel Astra вынесла на паласу сустрэчнага руху, як вынік - цэлы шэраг сутыкненняў з чатырох легкавых і двух грузавых аўтамабіляў. У бальніцу дастаўлены 4 чалавекі, у тым ліку дзіця. Прычыны высвятляюцца.