Дарожная абстаноўка будзе ўскладняцца і з-за надвор'я

22 декабря 2017
У найбліжэйшыя дні сталіцу і вобласць чакае пацяпленне. Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы прынясуць мокры снег з дажджом і моцныя парывы ветру. На выхадныя сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. У суботу раніцай месцамі туман і слабы галалёд, тэмпература паветра ў начныя гадзіны ад нуля да мінус шасці. Днём да плюс трох. У нядзелю надвор'е істотна не зменіцца. Днём слупок тэрмометра падымецца да шасці градусаў.