Дамы сезоннага знаходжання для адзінокіх і пажылых людзей

14 мая 2014
Дамы сезоннага знаходжання для адзінокіх і пажылых людзей з'явяцца ў Лагойскім і Уздзенскім раёнах. Зараз такі дом арганізаваны ў Вілейскім раёне. Зімой у сацыяльны прытулак з'язджаюцца адзінокія пенсіянеры, летам месца зімоўкі ператвараецца ў сацыяльную дачу. Бабулі і дзядулі жывуць на сваю пенсію - закупліваюць прадукты і гатуюць сабе ежу самастойна. Але побач з імі заўсёды знаходзіцца сацыяльны работнік. Як правіла, для арганізацыі месца знаходжання гарадскія і раённыя ўлады выкарыстоўваюць звычайныя памяшканні былога сельскага савета альбо жылы сельскі дом.

Акрамя гэтага, для пажылых жыхароў цэнтральнага рэгіёну арганізоўваюцца дамы-зімоўкі, а таксама працуюць патранатныя і прыёмныя сем'і.