Да Нацыянальнага аэрапорта можна дабрацца па чыгунцы

7 ноября 2014

Сёння з вакзала ў першы рэйс, пакуль у тэставым рэжыме, адправіўся сучасны трохвагонны дызель-цягнік. А ўжо з заўтрашняга дня ён будзе курсіраваць пяць разоў.


Антаніна Станкевіч адна з першых дабіралася ў аэрапорт па рэйках. Кошт білета на новы цягнік - усяго 25 тысяч рублёў. Праўда, сёння першых пасажыраў вязуць бясплатна. Сярод іх - дырэктар дэпартамента па авіяцыі. Уладзімір Косцін прызнаецца: новы цягнік па камфартабельнасці можа супернічаць нават з самалётамі.


Дабрацца ад горада да аэрапорта можна ўсяго за гадзіну. На канцавым прыпынку пасажыраў сустракаюць спецыяльныя аўтобусы. Яны давязуць людзей да галоўнага ўваходу ў аэравакзал.


На трансфер да аэрапорта пасажырам спатрэбіцца гадзіна з улікам перасадкі ў аўтобус. Такім чынам, цягнік можа супернічаць з іншым транспартам яшчэ і па хуткасці.