На адным з палігонаў Мінску прайшла заключная палявая рэпетыцыя парада ваеннай тэхнікі. Усяго ў ваенным шэсці возьмуць удзел каля 4 тысяч вайскоўцаў і амаль 240 адзінак баявой тэхнікі. А ў небе над горадам амаль адначасова праляцяць 50 лятальных апаратаў. Дарэчы, калона баявых машын расцягнецца на паўтара кіламетра.
Па традыцыі шэсце адкрыюць сувораўцы. Але ўпершыню па праспекце Машэрава пройдзе калона партызан з рарытэтнай стралковай зброяй часоў Вялікай Айчыннай вайны. Фінальным акордам свята стане пляц-канцэрт роты ганаровай варты і выступленне ваеннага аркестра.
Да Дня Незалежнасці Беларусі застаецца роўна два тыдні
19 июня 2014














