Для паляўнічых надышла залатая пара

8 ноября 2014

Страляць можна любую жывёлу, за выключэннем хіба што толькі рэдкіх відаў. Зараз для паляўнічых надышла залатая пара. Здыбываць звера можна любым спосабам: з засады, падыходу і нават з дапамогай сабак. Такі вольны сезон прадоўжыцца да новага года. Антаніна Станкевіч адправілася на паляванне.



Для іх паляванне не проста хобі - лад жыцця. А таму кожныя выхадныя, а калі дазваляе час, то і ў будныя дні, яны накіроўваюцца ў лес дружнай кампаніяй. Тым больш што надвор'е спрыяе добраму паляванню.


Такі спосаб палявання - калі людзям дапамагаюць сабакі - называецца паляваннем у загоне. Каманда дзеліцца на дзве часткі. Адны ў спецыяльных яркіх камізэльках, каб людзей незнарок не пераблыталі з жывёлай, адпраўляюцца ў лес. Тэхніка бяспекі такая, тлумачаць спецыялісты.


Астатнія застаюцца на так званых нумарах. Іх задача - чакаць сігналу ад калег і метка страляць. Усю здабычу дзеляць паміж сабой па-брацку. Зараз у лясах цэнтральнага рэгіёна можна паляваць на парнакапытных, баброў, вадаплаўных жывёлін і невялікіх пушных звяроў. Для гэтага трэба абавязкова набываць спецыяльную пуцёўку. Інакш паляўнічы-аматар ператвараецца ў браканьера.