Вясковае вяселле ў выкананні мінскага фальклорнага гурта

3 Сакавіка 2014

Апынуцца ў цэнтры сапраўднага вясковага вяселля прапануюць мінчанам выканаўцы фальклорнага гурта GUDA. Тэатралізаваны канцэрт стаў своеасаблівай прэзентацыяй новага вясельнага альбома музыкантаў, дарэчы, трэцяга. Новы альбом змяшчае 30 вясельных абрадавых песень, сабраных па крупінках з розных куткоў Беларусі. Дарэчы, падчас канцэрта ўсё дзейства разгортвалася пад абрадавыя спевы а капэла.


Вікторыя Міхно, вакалістка фальклорнага гурта GUDA: Ведаеце, для нас гэта настолькі звыклы жанр, ён настолькі натуральны для нас, што мы, безумоўна, не адчуваем ніякіх складанасцяў. Хаця многія кажуць, што вытрымаць гадзінны канцэрт на адным толькі голасе даволі складана. Гэта вылучае нас з усіх этнавыканаўцаў, якія ёсць зараз у Беларусі.


Надзея Атвіноўская, танцор фальклорнага гурта GUDA: Зараз вельмі шматлікія цікавяцца такімі танцамі і касцюмамі ў народным стылі, выкарыстоўваюць традыцыі, цырымоніі, якія былі менавіта на традыцыйным беларускім вяселлі. Таму гэтыя песні, абрады цалкам могуць быць выкарыстаны парамі, якія хочуць арганізаваць вяселле такога роду.


Дарэчы, назва фальклорнага гурта ўтварылася ад слова гудзець - выдаваць нізкі працяглы гук.