Дзень Перамогі і памяці

8 мая 2014

Сталіца і вобласць ушаноўваюць ветеранаў Вялікай Айчыннай. Сёння на Кальварыйскіх могілках цырымонія ўскладання кветак да магіл невядомых салдат Вялікай Айчыннай аб'яднала ўсе пакаленні. Ушанаваць памяць герояў сабраліся ветэраны, прадстаўнікі адміністрацыі Фрунзенскага раёна, дэпутаты, члены грамадскіх аб'яднанняў, школьнікі і жыхары сталіцы. Загінуўшых воінаў ушанавалі хвілінай маўчання.


Антон Мачульскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны: Гэта свята са слязамі на вачах. Я нават гаварыць пра гэта не магу. Чаму - таму што мае бацькі загінулі. Але ўсё закончылася. Беларускі народ паўстаў, аднавіў вёскі і гарады, заводы і фабрыкі. І вось сёння глядзіце, які ў нас Мінск.


Антон Бурак, вучань гімназіі № 19 г. Мінска: Маладое пакаленне павінна ведаць, вучыцца на тым страшным вопыце, які прыпаў на лёсы ветэранаў.


Таксама школьнікі павіншавалі ветэранаў са святам Перамогі і выказалі словы ўдзячнасці.