Дзень актыўнага шопінгу ўжо заўтра

14 декабря 2013
У нядзелю ўсім пакупнікам буйных сталічных універмагаў прапаноўваецца скідка 15%. Пад акцыю трапляюць усе нехарчовыя тавары, што прадаюцца ў магазіне. Дарэчы, попыт на ўсе тавары павялічваецца ў чатыры-пяць разоў. Каб у пакупнікоў было больш часу на шопінг, арганізатары павялічаць рабочы дзень універмагаў на адну гадзіну. А каб усім хапіла тавара і на прылаўках не ўтваралася прарэхаў, асартымент у гандлёвых залах будзе аднаўляцца кожныя некалькі гадзін.