Дзелавы стыль для школьнікаў

13 августа 2014
Дзелавы стыль - з густам і камфортам. Сёлета айчынныя вытворцы распрацавалі амаль паўтысячы мадэляў адзення дзелавога стылю. Модныя трэнды таксама былі ўлічаныя. Сярод навінак - камплекты адзення з ушытымі тэрмометрамі і люстэркамі. Ці можа дзелавы стыль адзення быць нясумным і адначасова зручным.

Надзея Сербіненка ведае правілы школьнага дрэс-кода.

Мастацтва, якое можна апрануць. Так можна апісаць школьную форму, якую чацвёрты год стварае дызайнер Святлана Тадорская. Цікавіцца дзіцячай модай пачала, калі яе сын пайшоў у першы клас. Мадэліраваць школьнае адзенне дызайнеру спадабалася.

Зараз яе форму носяць вучні ў дзвюх сталічных гімназіях.

Форма пашытая па індывідуальным кроі. Тканіны для касцюмаў выключна натуральныя - зносастойкія шэрсць i бавоўна.

Дарэчы, усе мадэлі школьнага адзення зацвярджаюцца адразу ў некалькіх міністэрствах - адукацыі, гандлю і аховы здароўя. Вырабы павінны адпавядаць адзіным санітарна-гігіенічным нормам.

Сапраўднае раздолле для пераборлівых бацькоў і дзяцей - у буйных універмагах. У сталіцу па абноўкі прыехала і сям'я Адамчыкаў з Ашмян. Патрабаванні да школьнага касцюма даволі сур'ёзныя.

Побач прыбіраецца сямікласніца Кацярына з Пінска. У дзяўчынкі - свае погляды на модныя тэндэнцыі.

Сёлета ў асартыменце шмат навінак. Касцюмы з табліцай множання, ушытымі тэрмометрамі і маленькімі люстэркамі. Правілы бяспекі выкананыя.

Варыяцый мадэляў адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак мноства. Таму можна з упэўненасцю сказаць: кожны школьнік можа выбраць стыльны школьны ансамбль па гусце.