Дэльфінатэрапія - сістэма лячэння, якая здзіўляе сваім эфектам

24 мая 2013

Дзякуючы ўльтрагуку дэльфіна паляпшаецца міжклетачны абмен рэчываў і цыркуляцыя вадкасці ў арганізме. Акрамя гэтага, эмацыянальны складальнік гаюча дзейнічае. Вядомыя выпадкі вылячэння ад такіх хвароб, як цэрэбральны параліч і нават поўная слепата.


Такі спосаб паліятыўнай дапамогі ў сталіцы становіцца больш даступным. Больш падрабязна - Станіслаў Ліпскі. У краіне каля тысячы дзяцей, якія маюць патрэбу ў паліятыўнай медыцыне. Яе напрамак - аказанне разнастайнай дапамогі як пацыенту, так і яго сям'і, пачынаючы ад пошуку новых, эксперыментальных спосабаў лячэння да эмацыянальнай дапамогі. Вікторыі ў першы год жыцця ўрачы паставілі  дыягназ - спінальная аміятрафія Вердніга-Гофмана: дзяўчынка не можа хадзіць, два разы на год кладзецца на рэабілітацыю ў бальніцу. Любіць кнігі - у свае адзінаццаць за хвіліну чытае 140 слоў. У школе выдатніца - настаўнікі прыходзяць дадому. Марыць паправіцца. У дэльфінарыі Віка ўпершыню, пра ўласцівасці гэтых жывёл шмат чула, заўсёды хацела дакрануцца да іх.
Асноўны складальнік дэльфінатэрапіі - гэта ўльтрагук або, як кажуць у медыцыне, санафарэз. Ультрагук гаюча ўздзейнічае не на асобныя органы або тканіны, а на ўсе клеткі, з якіх складаецца арганізм. На адлегласці менш за паўметра ад чалавека дэльфін выпускае імпульсы частатой 500 Герц, якія паўтараюцца кожныя 2,5 секунды. Ультрагук робіць масаж на клетачным узроўні, у выніку паляпшаецца міжклетачны абмен рэчываў і цыркуляцыя вадкасці ў арганізме. Не менш моцна дэльфіны ўздзейнічаюць і на псіхалагічны стан пацыента. Калі арганізм Вікі перастане расці, ёй зробяць аперацыю на пазваночніку, гэта здарыцца мінімум праз 4 гады. А пакуль родны брат не дасць засумаваць.