Дзед Мароз засяліўся ў свой дом у дзіцячым парку імя Горкага

21 декабря 2013
З самай раніцы Дзядулю чакалі хлопчыкі і дзяўчынкі: яны падрыхтавалі творчыя нумары, а Дзед Мароз - падарункі. Антаніна Станкевіч прадоўжыць.

З самай раніцы яны чакаюць Дзеда Мароза з вялізным мяхом. Бо нават самыя маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі ведаюць: Новы год без падарункаў не бывае. А таму ахвотна дзеляцца з нашай здымачнай групай сваімі запаветнымі жаданнямі. У дарослых таксама ёсць што папрасіць на свята.

Каб не сумаваць падчас чакання, водзяць карагоды і гуляюць разам са Снягуркай - дзяўчына аказалася вельмі пунктуальнай асобай. Нарэшце, з'явіўся і самы доўгачаканы персанаж.

І канешне ж, традыцыйныя падарункі для тых, хто не паленаваўся падрыхтаваць для Дзеда Мароза творчы нумар: танец ці песеньку. Галоўны навагодні персанаж прызнаецца: без падарунка ніводны чалавек сёлета не застанецца.

Да самага Новага года і нават пасля ўсе дзеці яшчэ паспеюць наведаць Дзеда Мароза і яго часовы дом у сталіцы.