Цудам абышлося без ахвяр

18 октября 2013

Сёння каля 7 гадзін раніцы аўтамабіль фальксваген няправільна выбраў хуткасць і на скрыжаванні вуліц Сурганава і Акадэмічнай вылецеў на прыпыначны пункт. Спачатку ён наехаў на бардзюрны камень, ад чаго яго і адкінула на прыпынак. Дарэчы, машына ўрэзалася ў газетны кіёск. Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма. Пра вадзіцеля вядома, што ён 1980 года нараджэння, на момант ДТЗ быў цвярозым. Нанесеную шкоду пакрые страхавая кампанія аўтаўладальніка.