Надзвычайныя здарэнні ў Мінску

2 сентября 2014

Літаральна дзве гадзіны таму на вуліцы Ціміразева ў двары згарэлі адразу тры аўтамабілі. Зараз на месцы здарэння працуюць ратавальнікі, прадстаўнікі Следчага камітэта і камунальных службаў. Яны высвятляюць абставіны здарэння. Імёны ўладальнікаў аўто вызначаюцца. Дарэчы, пацярпелых няма. Адна з версій - падпал. Па словах відавочцаў, машыны стаялі ў двары на працягу некалькіх месяцаў.


І адразу шэсць аўто згарэлі сёння ноччу ў Кастрычніцкім і Заводскім раёнах сталіцы. Першае ўзгаранне адбылося на вуліцы Варанянскага - полымя ахапіла аўтамабіль пежо і перакінулася на суседні фальксваген. Прычына здарэння - кароткае замыканне. А гадзінай пазней аналагічны выпадак адбыўся ў мікрараёне Шабаны. Тут полымя знішчыла тры аўто. Прычына здарэння высвятляецца.