Надзвычайнае здарэнне ў Салігорску

3 декабря 2013

Двухгадовая дзяўчынка ледзь не загінула ў задымленай двухпакаёвай кватэры. У момант узгарання дома быў бацька двухгадовага дзіцяці. Паводле папярэдніх звестак, мужчына знаходзіўся ў нецвярозым стане. Ён да прыбыцця супрацоўнікаў МНС самастойна ліквідаваў пажар. Полымем пашкодзіла кухонную мэблю, а папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні ў памяшканні. Дзяўчынка з дыягназам атручванне шпіталяваная ў рэанімацыю гарадской бальніцы.