Надзвычайнае здарэнне ў вёсцы Тарасікі Барысаўскага раёна

18 июля 2013
13-гадовы падлетак вырашыў скарыстацца газонакасілкай. Але не прайшло і хвіліны, як яна загарэлася. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, прычынай узгарання стаў разліты на зямлі бензін. Агонь хутка перакінуўся і на хлеў. Пажар ліквідавалі без дапамогі ратавальнікаў. І, на жаль, не без наступстваў. Пры самастойным тушэнні пажару падлетак атрымаў апёкі абедзвюх ног. Брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелага ў бальніцу.