Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Дражні

13 августа 2014
Мінчанін капаў калодзежную яму і раптам туды зваліўся. Яго засыпала пяском. Ратавальнікі прыбылі на месца хутка. Потым яны высветлілі, што грунт абваліўся пасля ўстаноўкі аднаго з бетонных кольцаў. У выніку маладога мужчыну засыпала зямлёй на глыбіні шэсць метраў. Каб да яго дабрацца, ратавальнікі па чарзе падымалі кольцы і пясок унутры і вакол іх. Пасля агляду ахвяры медыкі канстатавалі смерць.