Чыжоўскі рынак будзе выстаўлены на таргі

25 октября 2014
На яго месцы павінен з'явіцца шматфункцыянальны комплекс з гандлёвымі радамі, аб'ектамі грамадскага харчавання і бытавымі паслугамі. Плануецца, што рэканструкцыя будзе праходзіць у два этапы. Найперш пабудуюць аб'екты рознічнага гандлю, абсталююць не менш за 80 месцаў для сезоннага продажу гародніны і садавіны.

Мікалай Рагашчук, намеснік дырэктара Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці: Пакуль будзе ўзгадняцца архітэктурна-планіровачнае заданне, у якім выглядзе рынак ёсць, у такім ён і будзе. У далейшым у адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй рынак не будзе спыняць сваю работу. Г. зн. як здаваліся месцы ў арэнду прадпрымальнікам, так і будуць задавацца. І яшчэ. Ні з адным арандатарам, які зараз заключыў дагавор з Чыжоўскім рынкам як з дзяржпрадпрыемствам, не будзе скасаваны дагавор арэнды новым уласнікам.

На другім этапе рэканструкцыі прадугледжваецца завяршыць будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу. Конкурс інвестпраектаў адбудзецца ў снежні. Пачатковы кошт лота - больш за 15 мільярдаў рублёў.