Колькасць маладзёжных субкультур у Мінску расце

21 июня 2014
Алцімат фрысбі, баскетбольны фрыстайл, ворк-аўт і заняткі ёгай. Каля 10% сталічнай моладзі, а гэта амаль 60 тысяч чалавек - актыўныя ўдзельнікі розных маладзёжных аб'яданняў і сучасных спартыўных напрамкаў.

Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка - пра самыя модныя захапленні сучаснай моладзі.

Тры разы на тыдзень гэтыя маладыя людзі збіраюцца разам, каб пагуляць у алцімат фрысбі. Гульня з дыскам вельмі папулярная ў свеце і Еўропе, але ў Мінску дзейнічаюць усяго тры мужчынскія і адна жаночая каманда. Праграмісты, інжынеры, музыканты - яны ў звычайным жыцці аматары фрысбі на пляцоўцы пад адкрытым небам.

Трэнер па баскетбольным фрыстайле Павел Статкевіч у літаральным сэнсе гадаваў сваю каманду. Школьнікі, якія марылі займацца баскетболам, зараз сталі маладымі спартсменамі.

Для гэтых юнакоў віртуознае валоданне мячом з элементамі акрабатыкі - больш чым хобі. Таму ўжо чацвёрты раз Павел са сваёй камандай выступае з паказальнымі выступленнямі на шэсці да Дня Незалежнасці. Рэпетыцыі ў Футбольным манежы ўжо пачаліся.

На працягу гэтага тыдня ў Мінску ладзіцца фестываль, які аб'ядноўвае аматараў ёгі. Сёння - заключны дзень. Пачаткоўцы і заўзятары на адной пляцоўцы адкрываюць для сябе новыя напрамкі - гукавую медытацыю і ёгу ў гамаках.

На занятках хатха-ёгай звычайна пануе цішыня і дух медытацыі. Поза стала і сабакі патрабуе сканцэнтраванасці.

Паўтарагадзінныя заняткі ёгай звычайна працякаюць у спакойным рытме і складаецца з асобных асан - розных становішчаў цела. Лічыцца, што рэгулярныя заняткі хатха-ёгай дапамагаюць пазбавіцца ад назапашанага стрэсу і нават дасягнуць прасвятлення.

Пасля падрыхтоўкі сюжэта стала відавочна: сучасная моладзь яшчэ не страціла пачуццё захаплення той ці іншай культурай. Спорт і здаровы лад жыцця - апошні трэнд. Яны заснаваныя на ідэйных поглядах, перакананні і нават на сэнсе жыцця. Прыхільнікі субкультур дэманстратыўна паказваюць сваё адзінства.