Чыноўнікі Мінскай вобласці змянілі прафесіі

2 сентября 2013

Сёння на некалькі гадзін яны ператварыліся ў настаўнікаў. Так, першы урок для сталічных кадэтаў правёў мэр Мінска Мікалай Ладуцька. У старшыні Мінгарвыканкама было адразу тры ўрокі. Разам з навучэнцамі мэр узгадаў аб знакавых датах і людзях сталіцы, а на ўроке па матэматыцы разам з дзецьмі падлічыў, колькі абыходзіцца гораду пабудаваць новую школу



Акрамя гэтага, у сценах ратушы кадэты прапанавалі выставу-прэзентацыю, дзе на стэндах і камп'ютарных маніторах яны расказваюць пра свае дасягненні і планы на будучыню.