Чатырыста гадоў да яе ішлі людзі

6 июля 2013

Ёй маліліся, перад ёй на каленях прасілі выратавання… Маці Божая Будслаўская, апякунка Беларусі, збірае вакол сябе дзясяткі тысяч вернікаў з розных краін свету. Гэтыя дні маштабна адзначаюць чатырохсотгоддзе знаходжання цудадзейнага абраза ў Будславе. Каб трапіць да святыні, людзі некалькі гадзін стаялі ў чарзе, апошнія метры да Маці Божай яны ішлі на каленях. Кульмінацыяй святочных урачыстасцяў стала начное шэсце.


Нацыянальны санктуарый у Будславе - касцёл Ушэсця Прасвятой Дзевы Марыі - гэтыя дні не закрываецца ні на хвіліну. Імшы ідуць на імправізаваным алтары, бо храм не можа змясціць столькі вернікаў.