Прыватны прытулак для бабуль і дзядуляў на зімовы перыяд

21 октября 2014

У Мінскай вобласці пачалося засяленне інвалідаў і пажылых людзей на зімовы перыяд. Яны пераязджаюць у дамы сезоннага знаходжання або на час халадоў аб'ядноўваюцца ў сем'і і вядуць сумесную гаспадарку. Да справы падключыўся і бізнес. Першы ў вобласці прыватны прытулак зараз заселены цалкам.


Дзе і па якім распарадку дня жывуць бабулі і дзядулі, даведалася Наталля Кезік. Яны ніколі не называюць будынак прытулкам. Для сталых людзей гэта хутчэй пансіянат альбо другі дом. Людміла Баранава ў інтэрнаце пад Валожынам жыве з дня адкрыцця - прыехала сюды са сталіцы. Але пра тое, што зараз жыве тут, а не ў кватэры, ніколькі не шкадуе. Тут ёсць кампанія - разам збіраюцца ў пакоі адпачынку, а вечарам спяваюць песні. Дзеці ж наведваюць жанчыну кожныя выхадныя.


Пакоі ў прытулку разлічаны на тры-чатыры чалавекі. Як сцвярджае дырэктар, жыць у двухмесных VIP-палатах мала ахвотнікаў - бабулям і дзядулям там сумна. Ёсць комната адпачынку з уласнай бібліятэкай, зімовы сад, сталовая. У штаце - абавязкова медыцынскія работнікі.


Прыватны прытулак разлічаны на 45 чалавек. У раскладзе - пяціразавае харчаванне, прагулкі і адпачынак на свежым паветры і вольны час.


У прытулку яны жывуць адной вялікай сям'ёй. Ёсць у іх уласны агарод, дзе вырошчваюць агуркі, памідоры і бульбу. Але нядаўна тут было асаблівае свята - у прытулку згулялі вяселле.


Маладажонам крыху больш за 60, пазнаёміліся тут, у пансіянаце. Пасля вяселля іх пасялілі ў адзін пакой. Прытулак размясціўся ў будынку былой сельскай базавай школы. Перад засяленнем тут неабходна было замяніць дах, зрабіць касметычны рамонт і закупіць мэблю. У акупнасць такога праекта да апошняга не верыла нават дырэктар.


Нягледзячы на тое, што прытулак працуе ўсяго адзін год, зараз тут няма вольных месцаў - ён запоўнены на 100%. Больш за тое, ёсць і чарга на засяленне ў пансіянат.