Будучыя паляўнічыя змогуць здаць спецыяльны паляўнічы экзамен дыстанцыйна

28 декабря 2013
Новую паслугу для аматараў прыроды прапануе прадпрыемства Белдзяржпаляванне. Для гэтага неабходна зайсці на сайт арганізацыі, азнаёміцца з дагаворам і прыняць яго ўмовы. Пасля аплаты - сёння гэта 200 тысяч рублёў - кандыдат у паляўнічыя атрымлівае неабходныя для падрыхтоўкі матэрыялы.
Штогод дзяржаўныя пасведчанні на права палявання ў Мінскай вобласці і Беларусі атрымліваюць каля 6 тысяч чалавек.