Будслаў ў гэтыя дні стаў цэнтрам духоўнага жыцця хрысціян-вернікаў

5 июля 2014
Сапраўдным цэнтрам духоўнага жыцця хрысціян-вернікаў у гэтыя дні стаў старажытны Будслаў. Тысячы паломнікаў не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі, Літвы, Польшчы традыцыйна сабрала адна з каталічных святынь, якая вельмі шануецца - Будслаўская ікона Божай Маці. Абраз, якому больш за 400 гадоў, вылечвае ад хвароб і надае асаблівую духоўную сілу. З гэтай верай паломнікі ідуць у Будслаў цэлымі дэлегацыямі, сем'ямі ў любое надвор'е пешшу, пераадольваючы сотні кіламетраў.

Будслаўскія ўрачыстасці пачаліся напярэдадні і працягваюцца сёння. Дэвіз святкавання гэтага года: Марыя - узор малітвы. Сярод духоўных мерапрыемстваў - спецыяльныя касцёльныя службы, прынясенне Крыжа Сусветнага дня моладзі, маладзёжныя праграмы ў палатачным гарадку, прэзентацыя рэлігійнай літаратуры.