Барыс Батура правёў выязны прыём у горадзе Беразіно

21 августа 2013

І хоць такія прыёмы ўжо даўно сталі традыцыяй - ахвочых вырашыць свае праблемы сам-насам кожным годам менш не станавіцца.



Якія пытанні паднімаюцца на прыёме губернатара Мінскай вобласці, а што так і застаецца нявырашаным - на прыёме ў Бярэзінскім раёне пабывала і Наталля Кезік.
Вока на гэты дом паклалі гады тры таму. Ад ганка да гарадской бальніцы, дзе працуе Таццяна, усяго некалькі крокаў. З мужам прыехалі ў Беразіно тры гады таму маладымі спецыялістамі на адпрацоўку. Цяпер у абодвух тэрмін па размеркаванні скончыўся, маладая сям'я гатова застацца ў райцэнтры працаваць далей. Стрымлівае толькі жыллёвае пытанне - зараз сям'я жыве ў інтэрнаце.
А праблема аказалася ўсяго папяровай. Дом знаходзіцца на ўліку ЖКГ і юрыдычна набыць яго могуць толькі супрацоўнікі гэтай структуры. Перадаць будоўлю на баланс, напрыклад, бальніцы дагэтуль для мясцовых юрыстаў здавалася немагчымым.
Галіна Уладзіміраўна прыйшла да губернатара вобласці прасіць вады ў прамым сэнсе. У вёсцы адразу за горадам на тры кіламетры існуе ўсяго шэсць калодзежаў. Вада ў іх непрыгодная для спажывання - норма нітратаў там перавышана ў два з паловай разы.


На прыёме губернатара было вырашана, што вёску Светліца ўключаць у праграму па падвядзенні вады ў наступным годзе.
На прыём да губернатара Мінскай вобласці сёння прыйшлі чатырнаццаць чалавек. Для некага ў канферэнц-зале скончылася пяцігадовая папяровая валакіта. На некаторыя ж пытанні ў Барыса Батуры быў свой катэгарычны адказ.
Так і спіс ахвочых трапіць на прыём да губернатара мог бы быць меншым ў разы. Большасць пытанняў і праблем вырашальныя на ўзроўні старшыні райвыканкама. Альбо проста ўласнымі сіламі.
Тым не менш, патрэба ў такіх сустрэчах усё роўна застаецца. Для некаторых прыём грамадзян - гэта часам адзіная магчымасць дастукацца да чыноўнікаў скрозь бюракратычную сцяну і валакіту. Але ёсць яшчэ адзін важны момант - калі чыноўнікі ідуць насустрач, то ад грамадзян яны таксама чакаюць паразумення.