Барыс Батура наведаў Смалявіцкі раён

6 июня 2013

Няякасныя капрамонты, дрэнныя дарогі і зямельныя спрэчкі с суседзямі. Топ-20 сваіх праблем сёння агучылі жыхары Смалявіцкага раёна губернатару вобласці Барысу Батуру.


Чаму лакальныя канфлікты перарастаюць у абласныя і ці рэальна вырашыць большасць праблем за месяц - пацікавілася Антаніна Станкевіч.


Пётр Міхайлавіч і сам пераехаў сюды з Нараўлянскага раена 27 гадоў таму. Дзе-дзе, а ў цэнтральным рэгіёне, думаў мужчына, з праблемай падтаплення двара больш не сустрэнецца. Але выйшла інакш. Моцны летні дождж - і ў двор без вялізных гумовых сапог не зайсці.


Ацаніць машстаб катастрофы тут жа не атрымліваецца: усё ж надвор'е сухое. Гаспадар дэманструе нам некалькі фотаздымкаў. Яны не вельмі якасныя, але і тут даволі добра відаць: мужчына праблему не гіпербалізуе.


З мясцовымі ўладамі кампраміс пакуль што знайсці не ўдаецца. Апошнія наракаюць на складаны рэльеф і вострую неабходнасць у дарагім праектным вырашэнні праблемы. Мясцовыя ж лічаць, што сцёкавая труба, зробленая з тэхнічнымі памылкамі, дапаможа вызваліць вёску з воднага палону, калі ўсё зрабіць так, як трэба. Застаўся толькі адзін варыянт - трапіць на прыём да губернатара вобласці.


На вырашэнне большасці праблем - тэрмін усяго месяц. Гэтага дастаткова, каб справіцца з большасцю падстаў для скаргаў жыхароў Смалявічаў.