Больш магчымасцяў трапіць з Мінска ў Еўропу

18 августа 2013

Нацыянальная авіякампанія павялічвае колькасць рэйсаў у Прагу з пяці да сямі. Звязана гэта з тым, што чэшскі авіяперавозчык мяняе ў верасні расклад палётаў. Пры гэтым напрамак карыстаецца ў пасажыраў стабільнай папулярнасцю. Дадатковыя рэйсы будуць ажыццяўляцца на самалётах Embraer 175.


Акрамя таго, з 19 верасня адкрываецца новы рэйс Мінск - Будапешт - Бялград у абодвух напрамках. А з 17 снежня пачне курсіраваць рэгулярны рэйс у Жэневу.