Больш за сотню беспрацоўных адкрылі сёлета бізнес у Мінску

21 ноября 2014

Сёлета больш за 7 соцень беспрацоўных скончылі кароткатэрміновыя курсы на біржы занятасці. Больш за сотню адкрылі ў гэтым годзе свой бізнес у Мінску. Уласную справу дапамаглі арганізаваць курсы сталічнай біржы працы. Між тым, Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці сёння самыя запатрабаваныя. Сёлета працоўнае месца атрымалі амаль 9 тысяч гараджан.


З пачатку года на біржу занятасці звярнуліся 16 тысяч беспрацоўных. Сёння на біржы стаяць 2 тысячы беспрацоўных, больш за 70 працэнтаў з іх - мужчыны.