Больш за паўтары тысячы вакансій у новых сталічных гасцініцах

7 февраля 2014

Менавіта такую колькасць сэрвіснага персаналу гатовыя набраць на пасады адміністратараў, бухгалтараў, барменаў, сантэхнікаў і электрыкаў. У сакавіку ў сталіцы пачнуць працу 13 новых гасцініц - 9 з іх камунальнай формы ўласнасці. Дарэчы, даведацца пра вакансіі, заработную плату і патрабаванні да персаналу мінчане могуць па тэлефоне 167. Там спецыялісты інфармацыйна-даведачнай службы быту гатовыя паведаміць усе падрабязнасці.


Пазней з прэтэндэнтамі на рабочае месца спецыялісты правядуць гутарку і навучанне. Больш за тое, ва ўніверсітэтах ужо рыхтуюць да працы студэнцкія сэрвісныя атрады.